Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 42:22 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Дык вось ведайце, што вы памраце ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці ў тым месцы, куды хочаце ісьці, каб жыць там.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 І цяпер, ведаючы, ведайце, што вы паўміраеце ад мяча, голаду і заразы ў месцы, куды хочаце ісьці, каб там пасяліцца».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 Цяпер жа ведайце добра, што паўміраеце ад меча, голаду і пошасці ў месцы, да якога хочаце ісці ды там качаваць.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 42:22
10 Крыжаваныя спасылкі  

І вось, каторыя павернуць твар свой, каб ісьці ў Егіпет і там жыць, памруць ад меча, голаду, паморку і згубнай пошасьці, і ніводзін зь іх не застанецца і не пазьбегне таго бедства, якое я навяду на іх.


Бо вось, яны сыдуць з прычыны спусташэньня; Егіпет зьбярэ іх, Мэмфіс пахавае іх; каштоўнасьцямі іх з срэбра завалодае крапіва, калючае церне будзе ў намётах іхніх.


Так кажа Гасподзь Бог: плясьні рукамі тваімі і тупні нагою тваёю, і скажы: гора за ўсе агідныя зладзействы дому Ізраілевага! загінуць яны ад меча, голаду і згубнай пошасьці.


і прыйдзе, і паб'е зямлю Егіпецкую: хто асуджаны на сьмерць, той аддадзены будзе сьмерці; і хто ў палон, пойдзе ў палон; і хто пад меч, - пад меч.


Але сіла фараона будзе вам сорамам, і прытулак пад ценем Егіпта - ганьбаю;


і вазьму рэшту Юдэяў, якія павярнулі аблічча сваё, каб ісьці ў зямлю Егіпецкую і жыць там, і ўсе яны будуць вынішчаны, загінуць у зямлі Егіпецкай; мечам і голадам будуць вынішчаны; ад малога і да старога памруць ад меча і голаду, і будуць праклёнам і жахам, асудаю і паганьбеньнем.


Вось, што скажы ім: так кажа Гасподзь Бог: жыву Я! тыя, якія - на мясьцінах спустошаных, загінуць ад меча, а хто - у полі, таго аддам, каб зьелі зьвяры; а якія - ва ўмацаваньнях і ў пячорах, тыя памруць ад згубнай пошасьці.


І пашлю на іх меч, голад і паморак, пакуль ня вынішчу іх зь зямлі, якую Я даў ім і бацькам іхнім.


Хто далёка, той памрэ ад згубнай пошасьці; а хто блізка, той загіне ад меча; а хто застанецца і ацалее, памрэ ад голаду; так зьдзейсьню над ім гнеў Мой.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы