ЕЗЭКІІЛЯ 18:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) ад крыўды беднаму стрымлівае руку сваю, росту і ліхвы не бярэ, выконвае Мае загады і паводзіцца паводле запаведзяў Маіх, - дык гэты не памрэ за беззаконнасьць бацькі свайго; ён будзе жывы. Біблія (пераклад А.Бокуна) адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і адсоткаў ня браў, суд Мой чыніў і паводле пастановаў Маіх хадзіў, такі не памрэ за беззаконьні бацькі свайго, але будзе жыць і жыць. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) адварочваў руку сваю ад крыўды, не займаўся ліхвярствам і не патрабаваў працэнтаў, спаўняў законы Мае і выконваў Мае прыказанні, — такі не памрэ дзеля злачыннасці бацькі свайго, але будзе жыць. |
Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.
Госпадзе! сіла мая і моц мая і прыстанішча маё ў дзень смутку! да Цябе прыйдуць народы ад краёў зямлі і скажуць: «толькі няпраўду спадкавалі нашы бацькі, пустату і тое, у чым ніякай няма карысьці».
Ён разьбіраў справу беднага і ўбогага, і таму яму добра было. Ці ня гэта азначае ведаць Мяне? кажа Гасподзь.
у рост дае і бярэ ліхву, - дык ці ж будзе ён жывы. Не, ён ня будзе жывы. Хто робіць усе такія гідоты, той мусова памрэ, кроў яго будзе на ім.
А бацька ягоны, як што ён жорстка ўціскаў, рабаваў брата і нядобрае рабіў сярод свайго, вось, - ён памрэ за сваё беззаконьне.
Бо ён убачыў і адвярнуўся ад усіх злачынстваў сваіх, якія ўчыняў; ён будзе жывы, не памрэ.
І казаў Я сынам іхнім у пустыні: не хадзеце паводле правілаў бацькоў вашых і ня трымайцеся пастановаў іхніх і не апаганьвайце сябе ідаламі іхнімі.
Таму скажы дому Ізраілеваму: так кажа Гасподзь Бог: ці не апаганьваеце вы сябе на прыклад бацькоў вашых і ці не блудадзейнічаеце сьледам за мярзотамі іхнімі?
Калі ж ты будзеш настаўляць на розум праведніка, каб праведнік не зграшыў, і ён ня згрэшыць; дык і ён жывы будзе, бо быў наведзены на розум, і ты ўратаваў душу тваю».
Калі Я скажу праведніку, што ён будзе жывы, а ён паспадзяецца на сваю праведнасьць і ўчыніць няпраўду, дык усе праведныя ўчынкі яго не ўзгадаюцца, - і ён памрэ ад няпраўды сваёй, якую ўчыніў.
цар сказаў: «ці ня гэта велічны Вавілон, які пабудаваў я домам царства моцай маёй магутнасьці і на славу маёй велічы!»
А вы шануйце пастановы Мае і законы Мае і не рабеце ўсіх гэтых гідотаў, ні тубылец, ні прыхадзень, што жыве сярод вас,
Дык вось, шануйце загады Мае, каб ня ўчыняць паводле агідных завядзёнак, паводле якіх учынялі да вас, і каб не апаганьвацца імі. Я Гасподзь, Бог ваш.
Мае законы выконвайце і Мае пастановы шануйце, учыняючы паводле іх. Я Гасподзь, Бог ваш.
Зь дзён бацькоў вашых вы адступіліся ад пастановаў Маіх і ня трымаецеся іх; зьвярнецеся да Мяне, і Я зьвярнуся да вас, кажа Гасподзь Саваоф. Вы скажаце: як нам зьвярнуцца?
А Закхей, стаўшы, сказаў Госпаду: Госпадзе! палавіну маёмасьці маёй я аддам убогім і, калі каго чым пакрыўдзіў, аддам учатыракроць.
тым, якія ўвесь час ў добрых дзеях шукаюць славы, гонару і бесьсьмяротнасьці, - жыцьцё вечнае;