ЕЗЭКІІЛЯ 11:17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Пасьля скажы: так кажа Гасподзь Бог: Я зьбяру вас з народаў, і вярну вас зь земляў, у якія вы расьсеяны; і дам вам зямлю Ізраілевую. Біблія (пераклад А.Бокуна) Дзеля гэтага кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Я зьбяру вас з народаў, зграмаджу вас з тых земляў, у якіх вы расьцярушаны, і дам вам зямлю Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дзеля таго гавары: «Гэта кажа Госпад Бог: “Я збяру вас з народаў, і пазбіраю з тых земляў, у якія вы былі выгнаны, ды дам вам зямлю Ізраэля. |
І народ твой увесь будзе праведны, навекі ўспадкуе зямлю, - парасьліну насаджэньня Майго, дзею рук Маіх, на праслаўленьне Маё.
так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: падобна, як гэтыя смоквы добрыя, Я прызнаю добрымі перасяленцаў Юдэйскіх, якіх Я паслаў з гэтага месца ў зямлю Халдэйскую;
я зьвярну на іх вочы Мае на дабро ім і вярну іх у зямлю гэтую, і ўладжу іх, а ня зруйную, і пасаджу іх, а ня выкарчую;
і дам ім сэрца, каб ведалі Мяне, што Я - Гасподзь, і яны будуць Маім народам, а Я буду іхнім Богам; бо яны абернуцца да Мяне ўсім сэрцам сваім.
Бо так кажа Гасподзь: калі споўніцца вам у Вавілоне семдзесят гадоў, тады Я наведаю вас і спраўджу добрае слова Маё пра вас, каб вярнуць вас на месца гэтае.
Ідзі і абвясьці словы гэтыя на поўнач, і скажы: вярніся, адступніца, дачка Ізраілева, кажа Гасподзь. Я ня вылью на вас гневу Майго; бо Я мілажальны, кажа Гасподзь, - ня вечна буду гневацца.
У тыя дні прыйдзе дом Юдаў да дому Ізраілевага, і пойдуць разам зь зямлі паўночнай у зямлю, якую Я даў у спадчыну бацькам вашым.
Так кажа Гасподзь: вось, вярну палон намётаў Якава і селішчы ягоныя памілую, - і горад зноў будзе пабудаваны на пагорку сваім, і храм уладкуецца як раней.
І выведу вас з народаў і з краінаў, па якіх вы расьсеяны, і зьбяру вас рукою моцнаю і мышцаю прасьцертаю і выліваньнем лютасьці.
Прыму вас, як духмяныя пахошчы, калі выведу вас з народаў і зьбяру вас з краін, па якіх вы расьсеяны, - і буду сьвяціцца ў вас на вачах у народаў.
І ўведаеце, што Я - Гасподзь, калі ўвяду вас у зямлю Ізраілевую - у зямлю, якую Я прысягнуўся даць бацькам вашым, падняўшы руку Маю.
Так кажа Гасподзь Бог: калі я зьбяру дом Ізраілеў з народаў, сярод якіх яны расьсеяныя, і аб'яўлю сярод іх сьвятасьць Маю перад вачыма плямёнаў, і яны будуць жыць на сваёй зямлі, якую Я даў рабу Майму Якаву;
І выведу іх з народаў і зьбяру іх з краін, і прывяду іх у зямлю іхнюю і буду пасьвіць іх на горах Ізраілевых, каля патокаў і на ўсіх населеных мясьцінах зямлі гэтай.
Так кажа Гасподзь Саваоф: вось, Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны заходу сонца;
тады Гасподзь, Бог твой, верне палонных тваіх і ўмілажаліцца зь цябе, і зноў зьбярэ ад усіх народаў, сярод якіх расьсее цябе Гасподзь, Бог твой.