Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 24:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: падобна, як гэтыя смоквы добрыя, Я прызнаю добрымі перасяленцаў Юдэйскіх, якіх Я паслаў з гэтага месца ў зямлю Халдэйскую;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. Як на гэтыя фігі добрыя, так Я гляджу на выгнанцаў Юды, якіх Я выслаў з месца гэтага ў зямлю Халдэйцаў, дзеля дабра [для іх].

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 «Вось што кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Як гэтыя фігі — добрыя, такімі ж Я прызнаю перасяленцаў Юдэі, якіх выслаў Я з гэтага месца ў зямлю халдэяў, на дабро.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 24:5
21 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвяду гэтую трэцюю частку ў агонь, і растаплю іх, як топяць срэбра, і ачышчу іх, як ачышчаюць золата: яны будуць заклікаць імя Маё, і Я пачую іх і скажу: гэта Мой народ, і яны скажуць: Гасподзь - Бог мой!


Добры Гасподзь, - прыстанак у дзень скрухі - і ведае тых, што на Яго спадзяюцца,


Каго Я люблю, тых выкрываю і караю. Дык вось будзь руплівы і пакайся.


Але цьвёрдая аснова Божая стаіць, маючы пячатку гэтую: «ведае Гасподзь Сваіх»; і: «хай адступіць ад няпраўды кожны, хто вызнае імя Госпада».


а сёньня, уведаўшы Бога, альбо лепей, атрымаўшы пазнаньне ад Бога, навошта вяртаецеся зноў да бясьсілых і ўбогіх матар'яльных пачаткаў, і хочаце яшчэ зноў падняволіцца ім?


а хто любіць Бога, таму дадзена разуменьне празь Яго.


Пры гэтым ведаем, што тым, хто любіць Бога, хто пакліканы па Ягонай пастанове, усё спрыяе на добрае;


авечкі Мае слухаюцца голасу Майго, і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною,


Ён жа сказаў ім у адказ: «праўду кажу вам: ня ведаю вас».


карміў цябе ў пустыні маннаю, якой ня ведалі бацькі твае, каб упакорыць цябе і выпрабаваць цябе, каб пазьней зрабіць табе дабро,


І было мне слова Гасподняе:


так кажа Гасподзь Саваоф, Бог Ізраілеў, усім палонным, якіх Я перасяліў зь Ерусаліма ў Вавілон:


А вы, усе перасяленцы, якіх Я паслаў зь Ерусаліма, ў Вавілон, слухайце слова Гасподняе:


Пасьля скажы: так кажа Гасподзь Бог: Я зьбяру вас з народаў, і вярну вас зь земляў, у якія вы расьсеяны; і дам вам зямлю Ізраілевую.


і тады як яны будуць у зямлі ворагаў іхніх, - Я не пагляджу на іх і не пагрэбую імі настолькі, каб зьнішчыць іх, каб разбурыць запавет Мой зь імі, бо Я Гасподзь, Бог іхні;


Бо толькі Я ведаю намеры, якія маю пра вас, кажа Гасподзь, намеры на дабро, а не на ліха, каб даць вам будучыню і надзею.


каб яны хадзілі паводле запаведзяў Маіх і трымаліся пастановаў Маіх, і выконвалі іх; і будуць Маім народам, а Я буду іхнім Богам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы