Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 6:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

падыдзі да мурашкі, гультаю, паглядзі на шляхі яе, і будзь мудры.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Ідзі да мураша, гультаю, і паглядзі на шляхі ягоныя, і станься мудрым.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Ідзі да мурашкі, гультай, і паглядзі на рухі яе і вучыся мудрасці.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 6:6
24 Крыжаваныя спасылкі  

На вачах ва ўсіх птушак дарма раскідаецца сетка;


Што воцат зубам і дым вачам, тое гультай тым, хто пасылае яго.


Лянівая рука робіць бедным, а рука руплівая ўзбагачае.


Душа гультая жадае, але марна: а душа руплівых насыціцца.


Дарога ў гультая - як цярновы пляцень, а дарога ў праведных гладкая.


Нядбалы ў працы сваёй - брат марнатраўцы.


Гультайства наганяе дрымоту, і нядбайная душа будзе галадаць.


Гультай апускае руку сваю ў чару, і ня хоча данесьці яе да вуснаў сваіх.


Гультай зімою не арэ; жабруе летам - і няма нічога.


Прагнасьць гультая заб'е яго, бо рукі ў яго адмаўляюцца працаваць;


Гультай кажа: «леў на вуліцы! сярод плошчы заб'юць мяне!»


Слухай, сыне мой, і будзь мудры, і кіруй сэрца тваё на просты шлях.


Вось чатыры малыя на зямлі; але яны мудрэйшыя за мудрых:


мурашкі - народ нядужы, але летам назапашваюць ежу сваю:


Дакуль ты, гультаю, будзеш ляжаць? калі ты ўстанеш ад сну твайго?


Вол ведае гаспадара свайго, і асёл ясьлі гаспадара свайго; а Ізраіль ня знае Мяне, народ Мой не разумее.


І бусел пад небам ведае свае пэўныя поры, і галубка, і ластаўка, і журавель, сочаць за часам, калі ім прыляцець; а народ Мой ня ведае вызначэньня Гасподняга.


Гаспадар жа ягоны сказаў яму ў адказ: «ліхі раб і гультай! ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпбў;


Зірнеце на птушак нябесных: яны ні сеюць, ні жнуць, ні зьбіраюць у засекі; і Айцец ваш Нябесны корміць іх. Ці ж вы не намнога лепшыя за іх?


у руплівасьці ня слабніце; духам успалымняйцеся; Госпаду служэце;


каб вы не разгультаіліся, а пераймалі тых, якія вераю і доўгай цярплівасьцю спадкуюць абяцаньні.