ВЫСЛОЎІ 30:32 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты ў задавацтве тваім зрабіў глупства і падумаў ліхое, дык пакладзі руку на вусны; Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі вывышаешся бяздумна або калі задумаў ліхое, [палажы] руку сваю на вусны. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ты зрабіў глупства, ды ўзнёсся сам над сабой; ці падумаў ліхое — ускладзі руку на вусны свае! |
І неразумны, калі маўчыць, можа здацца мудрым, і разважлівым, калі замыкае вусны свае.
Калі ты бачыш чалавека, які сам сябе мудрым лічыць, - дык на дурнога болей надзеі, чым на яго.
А мы ведаем, што закон, калі што гаворыць, гаворыць да тых, хто пад законам, так што замыкаюцца ўсякія вусны, і ўвесь сьвет робіцца вінаваты перад Богам,