ВЫСЛОЎІ 29:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Людзі разбэшчаныя бунтуюць горад, а мудрыя суцішаюць мяцеж. Біблія (пераклад А.Бокуна) Блюзьнеры ўзбураюць горад, а мудрыя ўтаймоўваюць гнеў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Людзі небяспечныя горад раз’ядноўваюць, а мудрыя — утаймоўваюць абурэнне. |
Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.
І сказаў мне Гасподзь: хоць бы сталі перад абліччам Маім Майсей і Самуіл, душа Мая ня прыхіліцца да народа гэтага: адгані іх ад аблічча Майго - хай адыдуць яны.
Шукаў Я ў іх чалавека, які паставіў бы сьцяну і стаў бы перад Мною ў праломіне за гэтую зямлю, каб Я не загубіў яе, але не знайшоў.
Фінээс, сын Элеазара, сына Аарона сьвятара, адвёў лютасьць Маю ад сыноў Ізраілевых, парупіўшыся за Мяне сярод іх, і Я ня зьнішчыў сыноў Ізраілевых у руплівасьці Маёй;