ВЫСЛОЎІ 21:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі караюць блюзьнера, просты робіцца мудрым; і калі настаўляецца на розум мудры, дык ён набывае веды. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі караюць насьмешніка, неразумны стаецца мудрэйшым, і калі мудрага вучаць, ён здабывае веданьне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі пакараюць насмешніка, просты чалавек паразумнее; а калі вучаць мудрага — ён набудзе веды. |
Калі ты пакараеш блюзьнера, дык і просты зробіцца разумным; і калі засьцеражэш разумнага, дык ён зразумее настаўленьне.
Не павучай блюзьнера, бо ганьбу сабе нажывеш, і хто асьцерагае бязбожніка - пляміць сябе.
дай настаўленьне мудраму, і ён яшчэ больш умудрыцца; навучы праўдалюбца, і ён памножыць веды.
І ўсе Ізраільцяне, якія былі вакол іх, пабеглі пры іх енку, каб, казалі яны, і нас не праглынула зямля.
Пачуўшы гэтыя словы, Ананія ўпаў бяз духу; і вялікі страх ахапіў усіх, хто чуў гэта.
увесь Ізраіль пачуе гэта і збаіцца, і ня будуць болей рабіць сярод цябе такога ліха.
тады ўсе жыхары горада ягонага няхай пабэюць яго камянямі да сьмерці; і так вынішчы зло спасярод сябе, і ўсе Ізраільцяне пачуюць і збаяцца.
І ў тую самую хвіліну стаўся вялікі землятрус, і дзясятая частка горада зруйнавалася, і загінула пры землятрусе сем тысяч імёнаў чалавечых; а астатнія былі апанаваныя жудасьцю і ўзьнесьлі славу Богу Нябеснаму.