і сёньня, Госпадзе Божа мой, Ты паставіў раба Твайго царом замест Давіда, бацькі майго; але я - хлопец малы, ня ведаю ні майго выхаду, ні ўваходу;
ВЫСЛОЎІ 18:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Перад падзеньнем узносіцца сэрца чалавека, а сьціпласьць ідзе наперадзе славы. Біблія (пераклад А.Бокуна) Перад загубай вывышаецца сэрца чалавека, а ўпакораньне папераджае славу. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Перад знішчэннем узвышаецца сэрца чалавечае, і перад услаўленнем — уціхамірваецца. |
і сёньня, Госпадзе Божа мой, Ты паставіў раба Твайго царом замест Давіда, бацькі майго; але я - хлопец малы, ня ведаю ні майго выхаду, ні ўваходу;
сыне чалавечы! скажы начальніку ў Тыры: так кажа Гасподзь Бог: за тое, што ўзьнеслася сэрца тваё і ты кажаш: «я бог, сяджу на пасадзе божым, у сэрцы мораў», і, як што я чалавек, а ня Бог, ставіш розум твой нароўні з розумам Божым,
Ці скажаш тады перад тваім забойцам: «я бог», тым часам як у руцэ ў таго, хто цябе пабівае, ты будзеш чалавек, а ня бог?
І зробіцца зямля Егіпецкая пустыняю і стэпам; і ўведаюць, што Я - Гасподзь. Бо ён кажа: мая рака, і я стварыў яе;
І калі я яшчэ гаварыў і маліўся і спавядаўся ў грахах маіх і грахах народу майго, Ізраіля, і клаў маленьне маё перад Госпадам Богам маім за сьвятую гару майго Бога,
На пачатку маленьня твайго выйшла слова, і я прыйшоў абвясьціць яго табе, бо ты - муж жаданьняў; дык вось, пранікні ў слова і ўразумей уяву.
Таксама і малодшыя, карэцеся пастырам; а ўсе, скараючыся адно аднаму, набярэцеся пакорлівай мудрасьці, таму што Бог ганарыстым працівіцца, а пакорным дае мілату.