ВЫСЛОЎІ 15:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Радасьць чалавеку ў адказе вуснаў ягоных, і як хораша слова ў свой час! Біблія (пераклад А.Бокуна) Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Весяліцца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і спрыяльная размова — найлепшая. |
Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.
Гасподзь Бог даў Мне язык мудрых, каб Я мог словам мацаваць зьнямоглага: кожнае раніцы Ён будзіць, будзіць вуха Маё, каб Я чуў, быццам вучань.
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.