А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».
АДКРЫЦЦЁ 19:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) На адзеньні і на сьцягне ў Яго напісана імя: Цар цароў і Гасподзь тых, што валадарыць. Біблія (пераклад А.Бокуна) І мае на шатах і на сьцягне Сваім напісанае імя: «Валадар валадароў і Пан паноў». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І мае на вопратцы і на сцягне Сваім напісанае імя: Валадар валадароў і Госпад пануючых. |
А тыя, што нас паланілі, песьняў ад нас патрабавалі, а нашыя прыгнятальнікі - весялосьці: «пасьпявайце нам зь песьняў Сіёна».
і сказаў цар Даніілу: «сапраўды ваш Бог ёсьць Бог над багамі і Валадар над царамі, Які адкрывае таямніцы, калі ты здолеў адкрыць гэтую таямніцу!»
І Цар скажа ім у адказ: «праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне».
бо Гасподзь, Бог ваш, ёсьць Бог над багамі і Валадар над валадарамі, Бог вялікі, моцны і страшны, які не зважае на абліччы і не бярэ дарункаў,
якое ў свой час адчыніць дабрашчасны і адзіны моцны Цар над царамі і Гасподзь над гаспадарамі,
і ад Ісуса Хрыста, Які ёсьць сьведка верны, Першынец зь мёртвых і Ўладар цароў зямных; Яму, Хто палюбіў нас і адмыў нас ад грахоў нашых Крывёю Сваёю,
яны будуць весьці змаганьне зь Ягнём, і Ягня пераможа іх, бо Ён ёсьць Гасподзь тых, што пануюць, і Цар цароў, і тыя, хто зь Ім, - гэта пакліканыя і выбраныя і верныя.
Хто мае вуха (каб чуць), хай чуе, што Дух кажа цэрквам: пераможцу дам спажываць патаемную манну, і дам яму белы камень і на камені напісанае новае імя, якога ніхто ня ведае, акрамя таго, хто атрымлівае».