І астатні люд, які заставаўся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перакінуліся да цара Вавілонскага і астатні просты люд выселіў Навузардан, начальнік целаахоўцаў.
АЎДЗЕЯ 1:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той дзень, калі ты стаяў насупраць, у той дзень, калі чужынцы вялі войска ягонае ў палон і іншапляменцы ўвайшлі ў браму ягоную і кінулі жэрабя на Ерусалім, ты быў як адзін зь іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) У той дзень, калі ты стаяў супраць [яго], у дзень, калі чужынцы бралі ў палон багацьце ягонае і чужыя ўвайшлі ў брамы ягоныя і адносна Ерусаліму кідалі жэрабя, ты таксама [быў] як адзін з іх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У дзень, калі ты выступіў супраціўнікам, у дзень, калі чужынцы бралі яго войска ў палон і іншаземцы ўваходзілі ў брамы яго і адносна Ерузаліма кідалі жэрабя, ты таксама быў сярод іх як адзін з іх. |
І астатні люд, які заставаўся ў горадзе, і перабежчыкаў, якія перакінуліся да цара Вавілонскага і астатні просты люд выселіў Навузардан, начальнік целаахоўцаў.
Калі я пайду сярод нягодаў, Ты ажывіш мяне, на ятру ворагаў маіх пашлеш руку Тваю і ўратуе мяне правіца Твая.
Так, як ты казала: гэтыя два народы і гэтыя дзьве зямлі будуць мае, і мы завалодаем імі, хоць і Гасподзь быў там,
І на народ Мой яны кідалі жэрабя і аддавалі падлетка за блудадзейку, і прадавалі дзяўчынку за віно і пілі.
Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Газы і за чатыры не пашкадую яе, бо яны вывелі ўсіх у палон, каб аддаць іх Эдому.
Так кажа Гасподзь: за тры злачынствы Тыра і за чатыры не пашкадую яго, бо яны аддалі ўсіх палонных Эдому і не згадалі пра братэрскае спрымірэньне.
Але і ён пераселены, пайшоў у палон; нават немаўляты яго перабітыя на скрыжаваньнях усіх вуліц, а на знакамітых яго кідалі жэрабя, і ўсе вяльможы яго скаваны ланцугамі.
Гэта ім - за пыху іхнюю, за тое, што яны зьдзекаваліся і велічаліся над народам Госпада Саваофа.