ІСАІ 33:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад грознага голасу Твайго пабягуць народы; калі паўстанеш, расьсеюцца плямёны, Біблія (пераклад А.Бокуна) На голас пагрозы [Тваёй] уцякаюць плямёны, ад вывышэньня Твайго рассыпаюцца народы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ад голасу пагрозы ўцякаюць народы, ад Твайго ўзвышэння рассыпаюцца народы. |
і будуць зьбіраць здабычу вашую, як зьбірае вусень; кінуцца на яе, як кідаецца саранча.
Таму вымаві на іх усе словы гэтыя і скажы ім: Гасподзь загрыміць з вышыні і з жытлішча сьвятыні Сваёй падасьць голас Свой; страшна загрыміць на селішча Сваё; як тыя, што топчуць у чавільні, усклікне на ўсіх жыхароў зямлі.
Шум дойдзе да канцоў зямлі; бо ў Госпада спаборства з народамі: Ён будзе судзіцца з кожнаю плоцьцю, бязбожных ён аддасьць мечу, кажа Гасподзь.