Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
4 ЦАРСТВАЎ 19:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Ці ты ня чуў, што Я даўно зрабіў гэта, у дні старадаўнія? Я гэта прызначыў, а цяпер зьдзяйсьняю, і стануць купай друзу гарады ўмацаваныя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хіба ты ня чуў, што Я здаўна зрабіў гэта, у даўнія дні наканаваў гэта, а сёньня выканаў тым, што ты спусташаеш умацаваныя гарады, ператвараючы ў груды развалін? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ці не чуў ты, што даўно Я зрабіў гэта? Са старажытных часоў Я гэта прызначыў, і цяпер здзяйсняю; і будуць яны знішчаны, стануць кучамі руінаў гарады ўмацаваныя. |
Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.
Ці ж ганарыцца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ж вывышаецца піла па-над тым, хто пілуе ёю? Нібыта дубец будзе рухаць тым, хто падымае яго; нібыта кій падымае таго, хто ня [ёсьць] дрэвам.
Я ўкшталтаваў сьвятло і стварыў цемру, раблю мір і ствараю ліхоту. Я — ГОСПАД, Які робіць усё гэта».
Крапіце, нябёсы, з гары, і з хмараў няхай ліецца праведнасьць, няхай раскрыецца зямля і вырасьціць збаўленьне; і няхай праведнасьць вырасьце разам [з ім]. Я, ГОСПАД, стварыў гэта.
Вось, Я стварыў каваля, які дзьме на жар агню і выцягвае з яго прылады для працы сваёй. І Я стварыў нішчыцеля, каб пустошыць.
І Я зраблю Самарыю як купу друзу ў полі, як [месца], каб садзіць вінаград, і скіну ў даліну камяні ейныя, і падмуркі ейныя агалю.