Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 19:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 Хіба ты ня чуў, што Я здаўна зрабіў гэта, у даўнія дні наканаваў гэта, а сёньня выканаў тым, што ты спусташаеш умацаваныя гарады, ператвараючы ў груды развалін?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 Ці ты ня чуў, што Я даўно зрабіў гэта, у дні старадаўнія? Я гэта прызначыў, а цяпер зьдзяй­сьняю, і стануць купай друзу гарады ўмацаваныя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 Ці не чуў ты, што даўно Я зрабіў гэта? Са старажытных часоў Я гэта прызначыў, і цяпер здзяйсняю; і будуць яны знішчаны, стануць кучамі руінаў гарады ўмацаваныя.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 19:25
11 Крыжаваныя спасылкі  

Я ўтвараю сьвятло і ствараю цемру, раблю мір і чыню беды; Я, Гасподзь, раблю ўсё гэта.


Вось, Я стварыў каваля, які разьдзімае жар у агні і робіць прыладу для сваёй працы, - і Я ствараю згубцу на вынішчэньне.


Ці пахваляецца сякера перад тым, хто сячэ ёю? Ці ганарыцца піла перад тым, хто яе рухае? Хіба жазло паўстае на таго, хто падымае яго; хіба кій падымаецца на таго, хто ня дрэва!


няўжо Бог забыўся мілаваць? няўжо ў гневе спыніў шчадроты Свае?


Ільвяняты церпяць нягоды і голад, а богашукальнікі ня церпяць нястачы ні ў якім дабры.


За што зраблю Самарыю грудай руінаў у полі, месцам пад разьвядзеньне вінаграду; скіну ў даліну каменьне яе і агалю асновы яе.


Крапеце, нябёсы, згары, і воблакі хай праліваюць праўду; хай разамкнецца зямля і прыносіць выратаваньне, і хай расьце разам праўда. Я, Гасподзь, твару гэта.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы