І апранулі яны рызьзё на сьцёгны свае і вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Захавай, прашу, душу маю”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».
4 ЦАРСТВАЎ 10:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І загадчык дому, і начальнікі гораду, і старшыні, і апекуны паслалі да Егу, кажучы: «Мы — слугі твае, і ўсё, што ты скажаш, зробім, і ня будзем нікога рабіць валадаром. Што добрае ў вачах тваіх, рабі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І паслаў начальнік над домам царскім, і начальнік горада, і старэйшыны, і выхавальнікі да Іуя сказаць: мы рабы твае, і што скажаш нам, тое і зробім; мы нікога не паставім царом, што заўгодна табе, тое і рабі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, загадчык дому, і кіраўнікі горада, і старэйшыны, і апекуны сказалі Егу: «Мы паслугачы твае: усё, што ты загадаеш, — зробім, і не будзем выбіраць цара; што табе падабаецца — рабі». |
І апранулі яны рызьзё на сьцёгны свае і вяроўкі на шыі свае, і прыйшлі да валадара Ізраіля, і сказалі: «Слуга твой Бэн-Гадад кажа: “Захавай, прашу, душу маю”». А той сказаў: «Ці ён яшчэ жывы? Ён — брат мой».
І адказаў валадар Ізраіля, і сказаў: «Паводле слова твайго, гаспадару мой, валадар, і я — твой, і ўсё маё — тваё».
І Егу напісаў ім другі ліст, кажучы: «Калі вы са мною і слухаеце голас мой, тады вазьміце галовы сыноў гаспадара вашага і прыйдзіце да мяне заўтра ў гэты час у Езрээль». А сыны валадара, семдзясят чалавек, былі на выхаваньні ў магнатаў гораду.
І паслаў Эзэкія, валадар Юды, да валадара Асірыі ў Ляхіш, кажучы: «Саграшыў я. Адыйдзі ад мяне. Што накладзеш на мяне, панясу». І валадар Асірыі наклаў на Эзэкію, валадара Юды, [даніну] ў трыста талентаў срэбра і трыццаць талентаў золата.
Ня слухайце іх, служыце валадару Бабілонскаму, і будзеце жыць. Навошта горад гэты мае стацца руінамі?
Ці ж з мяне пачаўся ўвесь народ гэты, або я нарадзіў яго, што Ты кажаш мне: “Насі яго на ўлоньні тваім, як носіць карміцелька дзіцятка, і [занясі] ў зямлю, якую запрысяг бацькам іхнім”?
Хто Мне служыць, няхай ідзе за Мною; і дзе Я, там і служыцель Мой будзе; і хто Мне служыць, таго ўшануе Айцец.
І сказалі нам старшыні і ўсе жыхары зямлі нашай: “Вазьміце харчы ў дарогу і скажыце ім пры сустрэчы: "Слугі мы вашыя, заключыце з намі запавет"”.
А яны сказалі Егошуа: «Слугі мы твае». І Егошуа сказаў ім: «Хто вы і адкуль прыйшлі?»