І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».
4 ЦАРСТВАЎ 10:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ГОСПАД сказаў Егу: «За тое, што ты добра выканаў тое, што слушнае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахава, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраіля аж да чацьвёртага пакаленьня». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Іую: за тое, што ты ахвотна зрабіў, што было справядліва ў вачах Маіх, выканаў над домам Ахававым усё, што было на сэрцы ў Мяне, сыны твае да чацьвёртага роду будуць сядзець на троне Ізраілевым. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Госпад сказаў Егу: «За тое, што ты старанна выканаў тое, што добрае ў вачах Маіх, і ўсё, што было ў сэрцы Маім адносна дому Ахаба, сыны твае будуць сядзець на пасадзе Ізраэля аж да чацвёртага пакалення». |
І [прарок] сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “За тое, што ты выпусьціў з рукі сваёй чалавека заклятага, душа твая будзе [ўзята] за душу ягоную, і народ твой — за народ ягоны”».
І зраблю з домам тваім, як зрабіў з домам Ерабаама, сына Навата, і з домам Баашы, сына Ахіі, бо ты рабіў усё, каб гнявіць Мяне, і ўводзіў у грэх Ізраіля”.
«Ці ты бачыш, як Ахаў упакорыўся перад абліччам Маім? За тое, што ён упакорыўся перад абліччам Маім, Я не навяду ліха ў дні ягоныя, але ў дні сына ягонага ўчыню ліха дому ягонаму».
І супачыў Егу з бацькамі сваімі, і пахавалі яго ў Самарыі. І заваладарыў Егаахаз, сын ягоны, пасьля яго.
У дваццаць трэцім годзе Ёаша, сына Ахазіі, валадара Юды, Егаахаз, сын Егу, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сямнаццаць гадоў.
У трыццаць сёмым годзе Ёаша, валадара Юды, Егааш, сын Егаахаза, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на шаснаццаць гадоў.
У пятнаццатым годзе Амазіі, сына Ёаша, валадара Юды, Ерабаам, сын Егааша, стаў валадаром Ізраіля ў Самарыі на сорак адзін год.
І супачыў Ерабаам з бацькамі сваімі, валадарамі Ізраіля, і стаў валадаром пасьля яго Захарыя, сын ягоны.
І сказаў ГОСПАД да яго: «Назаві імя ягонае Езрээль, бо яшчэ трохі, і Я наведаю за кроў Езрээля дом Егу і спыню валадарства дому Ізраіля.
Я навяду на вас меч, мсьціўцу за парушэньне запавету. А калі паўцякаеце ў гарады вашыя, Я пашлю заразу на вас, і будзеце выдадзеныя ў рукі ворагаў.