І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэм херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця.
3 ЦАРСТВАЎ 6:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І зрабіў у Давіры двух херувімаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў у давіры двух херувімаў з масьлічнага дрэва, вышынёю ў дзесяць локцяў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І паставіў у святым з святых двух херубінаў з дрэва аліўкавага ў дзесяць локцяў вышыні. |
І выгнаў чалавека, і паставіў на ўсходзе ад саду Эдэм херувімаў і меч палымяны, які паварочваецца наўкола, каб сьцерагчы шлях да дрэва жыцьця.
Адно крыло херувімаў мела пяць локцяў, і другое крыло мела таксама пяць локцяў. І ад канца аднаго крыла да канца другога крыла было дзесяць локцяў.
І на дзьвюх паловах дзьвярэй з дрэва аліўкавага ён выразаў херувімаў, пальмы і кветкі, што красуюць, і пакрыў іх золатам. І пакрыў золатам херувімаў і пальмы.
«ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля, Які сядзіш на херувімах! Ты — адзіны Бог над усімі валадарствамі зямлі, Ты стварыў неба і зямлю.
Гэтыя дзьверы падвойныя мелі дзьве форткі рухомыя. Дзьве форткі — адны [дзьверы], і дзьве форткі — другія.
Ці ня ўсе яны — паслугавальныя духі, якія пасланыя на служэньне дзеля тых, якія маюць успадкаеміць збаўленьне?
Ім было адкрыта, што ня ім, але нам служыла абвешчанае вам цяпер тымі, якія дабравесьцілі вам у Духу Сьвятым, Які пасланы з неба, да чаго анёлы жадаюць прыхіліцца.