Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 21:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

«Устань і выйдзі насустрач Ахаву, валадару Ізраіля, які ў Самарыі. Вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго на ўласнасьць.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

устань, ідзі насустрач Ахаву, цару Ізраільскаму, які ў Самарыі, - вось, ён цяпер у вінаградніку Навутэя, куды прыйшоў, каб узяць яго ў валоданьне,

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

«Устань і выйдзі насустрач Ахабу, цару Ізраэля, які ў Самарыі; вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго ва ўласнасць.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 21:18
6 Крыжаваныя спасылкі  

І паслаў ГОСПАД Натана да Давіда, і ён прыйшоў да яго, і сказаў яму: «У адным горадзе жылі два чалавекі, адзін быў багаты, а другі — бедны.


Бо спаўняюыся, споўніцца слова, якое ён прамовіў паводле слова ГОСПАДА адносна ахвярніка, які ў Бэтэлі, і адносна ўсіх сьвятыняў на ўзгорках, якія ў гарадах Самарыі».


Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем у Самарыі дваццаць два гады.


І сталася пасьля тых падзеяў. Набот з Езрээлю меў вінаграднік у Езрээлі побач з палацам Ахава, валадара Самарыі.


І было слова ГОСПАДА да Ільлі з Тэшбы, кажучы:


І ён шукаў Ахазію, і схапілі яго, калі ён хаваўся ў Самарыі, і прывялі яго да Егу, і забілі яго, і пахавалі яго, бо казалі: «Ён — сын Язафата, які шукаў ГОСПАДА ўсім сэрцам сваім». І не было [нікога] ў доме Ахазіі, хто меў бы сілу валадарыць.