Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 16:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

29 Ахаў, сын Омры, стаў валадаром Ізраіля ў трыццаць восьмым годзе Асы, валадара Юды, і валадарыў Ахаў, сын Омры, над Ізраілем у Самарыі дваццаць два гады.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

29 Калі ён зацараваў, дык пабіў увесь дом Ераваамаў, не пакінуўшы ні душы ў Ераваама, пакуль ня вынішчыў яго, па слове Госпада, якое Ён прамовіў праз раба Свайго Ахію Сіламляніна,

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

29 Ахаб, сын Амры, стаў царом Ізраэльскім на трыццаць восьмы год Асы, цара Юды, і цараваў Ахаб, сын Амры, над Ізраэлем у Самарыі дваццаць гадоў.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 16:29
11 Крыжаваныя спасылкі  

Тады народ Ізраіля падзя­ліўся на дзьве часткі: палова народу стаяла за Тыўні, сына Гіната, каб яго паставіць валадаром, а палова — за Омры.


У трыццаць першым годзе Асы, валадара Юды, Омры стаў валадаром над Ізраілем на дванаццаць гадоў. У Тырцы ён валадарыў шэсьць гадоў.


І ён купіў за два таленты срэбра ў Шэмэра гару Шамэрон, і забудаваў гару, і гораду, які пабудаваў, даў імя Самарыяй ад імя Шэмэра, гаспадара гары.


І супачыў Омры з бацькамі сваімі, і быў пахаваны ў Самарыі. А пасьля яго заваладарыў Ахаў, сын ягоны.


І Ахаў, сын Омры, рабіў ліхоту ў вачах ГОСПАДА, горш за ўсіх, што былі перад ім.


І зрабіў Ахаў Астарту, і сваімі ўчынкамі Ахаў гнявіў ГОСПАДА, Бога Ізраіля, болей, чым усе валадары Ізраіля, якія былі перад ім.


«Устань і выйдзі насустрач Ахаву, валадару Ізраіля, які ў Самарыі. Вось, ён у вінаградніку Набота, куды ён прыйшоў, каб узяць яго на ўласнасьць.


А людзі з дружынаў, якіх Амазія вярнуў, каб яны не ішлі з ім на вайну, рассыпаліся па гарадах Юды, ад Самарыі аж да Бэт-Харону; і забілі там тры тысячы [чалавек], і нарабавалі здабычу вялікую.


прыйшлі людзі з Сыхему, з Шыло і Самарыі, восемдзясят чалавек з паголенымі бародамі, разьдзёртымі шатамі і нарэзамі на целе, і ў руках іхніх [былі] ахвяры хлебныя і кадзіла, каб прынесьці [гэта] ў Дом ГОСПАДА.


Калі прамаўляў Эфраім, [усе] трымцелі, ён быў узвышаны ў Ізраілі. Але ён стаўся вінаватым праз Баала і памёр.


Бо вы захоўваеце пастановы Омры і ўсе справы дому Ахава, і ходзіце паводле рады іхняй. Дзеля гэтага Я аддам цябе на спусташэньне і жыхароў тваіх — на насьмешку, і ты панясеш ганьбу народу Майго».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы