І сталася праз шмат дзён, у трэці год, было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і зьявіся Ахаву, і Я дам дождж на аблічча зямлі».
3 ЦАРСТВАЎ 18:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пайшоў Ільля, каб зьявіцца Ахаву. А ў Самарыі [быў] моцны голад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пайшоў Ільля паказацца Ахаву. А голад вялікі быў у Самарыі. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Такім чынам, пайшоў Ілля, каб паказацца Ахабу. А ў Самарыі быў страшэнны голад. |
І сталася праз шмат дзён, у трэці год, было слова ГОСПАДА да Ільлі, кажучы: «Ідзі і зьявіся Ахаву, і Я дам дождж на аблічча зямлі».
І паклікаў Ахаў Абадыю, які [быў] над домам [ягоным], а Абадыя вельмі баяўся ГОСПАДА.
Дзеля гэтага так кажа ГОСПАД: "З ложку, на які ты лёг, ня зыйдзеш з яго, але сьмерцю памрэш"”». І Ільля пайшоў.
І быў голад вялікі ў Самарыі, бо вось, аблягалі яе. І галава асла [каштавала] восемдзясят срэбнікаў, а чвэрць каба галубячага лайна — пяць срэбнікаў.
Давіда. ГОСПАД — сьвятло маё і збаўленьне маё. Каго мне баяцца? ГОСПАД — апора жыцьця майго. Каго мне палохацца?
У Богу буду хваліцца словам Ягоным. На Бога я спадзяюся, ня буду баяцца. Што цела можа зрабіць мне?
Я, Я — Той, Які пацяшае вас! Хто ты, што баішся чалавека, які памірае, і сына чалавечага, які як трава [высыхае]?
Калі я выйду ў поле, вось, забітыя мячом! Калі я пайду ў горад, вось, замучаныя голадам! Нават прарок і сьвятар бадзяюцца па зямлі і нічога ня ведаюць”».
Дарэмна будзе марнавацца праца вашая, і зямля вашая ня будзе даваць ураджаю свайго, а дрэвы палявыя не дадуць пладоў сваіх.
Калі Я зьнішчу вашую падпору хлебную, тады пекчы будуць дзесяць жанчынаў хлеб сабе ў адной печцы і будуць выдаваць пад мерку, і вы будзеце есьці, і не насыціцеся!