Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




3 ЦАРСТВАЎ 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

апрача таго, што прыхо­дзіла праз падаткі ад гандля­роў, і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у зямлі [Ізраіля].

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

звыш таго, што атрымлівалі ад разносчыкаў тавару і ад гандлю купцоў, і ад усіх цароў Аравійскіх і ад абласных начальнікаў.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад падданых і ад гандлю купцоў, і ад усіх цароў арабскіх, і ад усіх кіраўнікоў краіны.

Глядзіце раздзел



3 ЦАРСТВАЎ 10:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

Яны былі прыдзьвернікамі з чатырох бакоў: з усходу, з захаду, з поўначы і з поўдня.


Валадары Таршышу і астравоў дары яму панясуць; валадары Шэвы і Сэвы прынясуць яму даніну.


Цяжар адносна Арабіі. У лесе ў Арабіі начуйце, караваны Дэданцаў.


усіх валадароў Арабіі, усіх валадароў разнастайных народаў, якія жывуць у пустыні;


У другі год валадара Дарыя, у шосты месяц, у першы дзень месяца, было слова ГОСПАДА праз Агея прарока да Зэрубабэля, сына Шэалтыэля, ваяводы Юды, і Егошуа, сына Егацадака, сьвятара вялікага, кажучы:


Бо Агар ёсьць гара Сынай у Арабіі і адпавядае цяперашняму Ерусаліму, які ў няволі з дзецьмі сваімі;