І сказаў Урыя Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у буданах, і гаспадар мой Ёаў, і слугі гаспадара майго разлажыліся табарам на абліччы поля, а я пайду ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай? Як жывы ты і як жывая душа твая, гэтага я не зраблю»
2 ЦАРСТВАЎ 7:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо ня жыў Я ў доме ад дня, у які вывеў сыноў Ізраіля з Эгіпту, аж да гэтага дня, але вандраваў Я ў намёце і ў сялібе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі Я ня жыў у доме з таго часу, як вывеў сыноў Ізраілевых зь Егіпта, і да сёньня, а пераходзіў у намёце і ў скініі? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ніколі не жыў Я ў доме з дня, у які вывеў сыноў Ізраэля з зямлі Егіпецкай, аж да гэтага дня, але прабываў Я ў свяцілішчы або ў палатцы. |
І сказаў Урыя Давіду: «Каўчэг, Ізраіль і Юда жывуць у буданах, і гаспадар мой Ёаў, і слугі гаспадара майго разлажыліся табарам на абліччы поля, а я пайду ў дом свой есьці і піць, і спаць з жонкай? Як жывы ты і як жывая душа твая, гэтага я не зраблю»
“Ад таго дня, у які Я вывеў народ Мой, Ізраіля, з Эгіпту, з усіх пакаленьняў Ізраіля ня выбраў Я гораду для пабудовы Дому, каб імя Маё было там, але Я выбраў Давіда, каб быў ён над народам Маім, Ізраілем”.
Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яго паводле ўзору, які ён бачыў.
Ці якая лучнасьць у бажніцы Божай з ідаламі? Бо вы — бажніца Бога Жывога, як сказаў Бог: «Буду жыць у іх і буду хадзіць з імі; і буду іхнім Богам, і яны будуць Маім народам».
І будзе шуфлік сярод прыладаў тваіх, і калі выйдзеш навонкі, прыгатуеш [ямку], і, вяртаючыся, прыкрыеш зямлёю тое, што выйшла з цябе.
І сабралася ўся грамада сыноў Ізраіля ў Шыло, і там паставілі Намёт Спатканьня, а ўжо ўся зямля была імі здабытая.
Анёлу Эфэскае царквы напішы: “Гэта кажа Той, Які трымае сем зорак у правіцы Сваёй і Які ходзіць сярод сямі залатых сьвечнікаў: