I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;
2 ЦАРСТВАЎ 5:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш правадыром Ізраіля”». Біблія (пераклад В. Сёмухі) яшчэ ўчора і заўчора, калі Саўл цараваў над намі, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля; і сказаў Гасподзь табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыром Ізраіля. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і ўчора, і заўчора, калі Саўл быў царом над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраэль. І Госпад сказаў табе: “Ты будзеш пасвіць народ Мой, Ізраэль, і ты будзеш кіраўніком над Ізраэлем”». |
I застаўся моцным лук ягоны, і ўмацаваліся рамёны рук ягоных — ад рук Магутнага Якубавага, адтуль Пастыр, Скала Ізраіля;
І сказаў Давід Міхалі: «Перад абліччам ГОСПАДА, Які выбраў мяне замест бацькі твайго і ўсяго дому ягонага, каб паставіць мяне правадыром народу ГОСПАДА, Ізраіля, перад абліччам ГОСПАДА буду танчыць,
Ці ў час вандроўкі, якую праходзіў Я з усімі сынамі Ізраіля, казаў Я слова хоць аднаму з каленаў Ізраіля, якому даручыў пасьвіць народ Мой Ізраіля, кажучы: "Чаму не пабудавалі вы Мне дому кедровага?"?”
І цяпер гэта скажаш слузе Майму Давіду: “Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Я ўзяў цябе з месца супачынку авечак, каб быў ты правадыром народу Майго Ізраіля.
«Вярніся і скажы Эзэкіі, правадыру народу Майго: “Гэта кажа ГОСПАД, Бог Давіда, бацькі твайго. Я пачуў малітву тваю і ўбачыў сьлёзы твае. Вось, Я аздараўлю цябе, і на трэці дзень ты ўвойдзеш у Дом ГОСПАДА.
І ўчора, і пазаўчора, і за жыцьця Саўла валадара ты выводзіў і ўводзіў Ізраіль, і ГОСПАД, Бог твой, сказаў табе: “Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіль, і ты будзеш правадыром над народам Маім Ізраілем”».
Дай мне цяпер мудрасьць і веданьне, каб я мог выходзіць і ўваходзіць перад народам гэтым, бо хто можа судзіць гэты народ Твой такі вялікі?»
Як пастыр Ён пасьвіць статак Свой, і зьбірае рамяном Сваім ягнятаў, і носіць іх на грудзях Сваіх, і котных [авечак] гоніць паціху».
І Я пастаўлю для іх аднаго пастыра, слугу Майго Давіда, і ён будзе пасьвіць іх. Ён будзе пасьвіць іх, і ён будзе для іх пастырам.
І стане Ён, і будзе пасьвіць у моцы ГОСПАДА, у слаўнасьці імя ГОСПАДА, Бога Свайго, і яны будуць жыць [там], бо ад гэтага [часу] Ён узьвялічыцца аж да канцоў зямлі.
і які будзе выходзіць і ўваходзіць перад абліччам іхнім, выводзіць іх і ўводзіць, каб ня сталася грамада ГОСПАДА як авечкі без пастуха».
“І ты, Бэтлеем, зямля Юды, нічым ня меншы за ваяводзтвы Юды, бо з цябе выйдзе Правадыр, Які будзе пасьвіць народ Мой, Ізраіль”».
Бо трэба было, каб Той, дзеля Якога ўсё і праз Якога ўсё, ведучы многіх сыноў у славу, Начальніка збаўленьня іхняга праз пакуты ўчыніў споўненым.
Але цяпер валадараньне тваё не патрывае. ГОСПАД знайшоў сабе чалавека паводле сэрца Свайго і паставіў яго ГОСПАД правадыром народу Свайго, бо ты не захаваў таго, што загадаў табе ГОСПАД».
І сказаў ГОСПАД Самуэлю: «Дакуль ты будзеш сумаваць дзеля Саўла, якога Я адкінуў, каб ён ня быў валадаром над Ізраілем. Напоўні рог свой алеем і ідзі. Я пасылаю цябе да Есэя з Бэтлеему, бо сярод сыноў ягоных Я ўбачыў для Сябе валадара».
І адсунуў Саўл яго ад сябе, і прызначыў яго тысячнікам, і ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам народу.
А ўвесь Ізраіль і Юда любілі Давіда, бо ён выходзіў [на вайну] і хадзіў перад абліччам іхнім.
І хадзіў Давід усюды, куды пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў посьпех. І паставіў яго Саўл начальнікам над ваярамі, і ён быў добрым у вачах усяго народу, а таксама ў вачах слугаў Саўла.
І даруй віну служкі тваёй. А ГОСПАД збудуе гаспадару майму дом, які будзе трываць, бо гаспадар мой вядзе войны ГОСПАДА, і няхай не сустрэне цябе няшчасьце ў-ва [ўсе] дні твае.
І калі зробіць ГОСПАД гаспадару майму ўсё добрае, што абяцаў, і паставіць цябе правадыром Ізраіля,
«Заўтра ў гэтую самую пару пашлю да цябе чалавека з зямлі Бэн’яміна. Ты памажаш яго на валадара народу Майго Ізраіля. Ён вызваліць народ Мой з рук Філістынцаў, бо Я ўзглянуў на народ Мой, бо лямант ягоны дайшоў да Мяне».