І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
2 ЦАРСТВАЎ 14:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І казала жанчына з Тэкоа валадару, і ўпала на аблічча сваё, і пакланілася [яму], і сказала: «Дапамажы, валадару». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ўвайшла жанчына Тэкаіцянка да цара і ўпала тварам сваім на зямлю, і пакланілася і сказала: памажы, цару! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І жанчына з Тэкуа прыйшла да цара, упала перад ім на зямлю, і пакланілася, і сказала: «Выратуй мяне, цар». |
І сталася на трэці дзень, вось, чалавек прыйшоў з табару, з [атачэньня] Саўла, у падзёртым адзеньні і з пасыпанай зямлёй галавой. І прыйшоў ён да Давіда, і ўпаў на зямлю, і пакланіўся.
І Ёаў упаў на аблічча сваё на зямлю, і пакланіўся, і дабраславіў валадара, і сказаў Ёаў: «Сёньня даведаўся слуга твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, гаспадару мой, валадар, бо выканаў ты слова слугі твайго».
І закрычаў Ахімаац, і сказаў валадару: «Мір!» І пакланіўся валадару абліччам да зямлі, і сказаў: «Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог твой, Які скарыў табе людзей, што паднялі рукі свае на гаспадара майго, валадара!»
І калі пайшоў юнак, устаў Давід з паўднёвага боку, і ўпаў абліччам сваім на зямлю, і тры разы пакланіўся. І пацалавалі яны адзін аднаго, і плакалі абодва разам, а Давід плакаў уголас.
І ўбачыла Абігайль Давіда, і пасьпешліва зьлезла з асла, і ўпала на аблічча сваё перад Давідам, і пакланілася яму да зямлі.