А бацька ягоны ніколі на яго не сварыўся, кажучы: «Навошта гэта робіш?» А быў ён вельмі прыгожы, яго нарадзіла [маці] пасьля Абсалома.
2 ЦАРСТВАЎ 14:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А прыгажэйшага ад Абсалома не было нікога ў-ва ўсім Ізраілі, які так быў слаўны. Ад ног да галавы не было ў ім заганы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня было ва ўсім Ізраілі мужчыны такога прыгожага, як Авэсалом, і такога пахвальнага, як ён: ад падэшвы ног да верху галавы яго ня было ў ім пахібы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А прыгажэйшага за Абсалома не было мужчыны ва ўсім Ізраэлі, якога б так услаўлялі: ад ступняў ног аж да галавы не было ў ім ніякай заганы. |
А бацька ягоны ніколі на яго не сварыўся, кажучы: «Навошта гэта робіш?» А быў ён вельмі прыгожы, яго нарадзіла [маці] пасьля Абсалома.
І выйшаў шатан ад аблічча ГОСПАДА, і наслаў на Ёва ліхую праказу ад падэшвы нагі аж па самы чуб ягоны.
Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.
ад стапы нагі аж да чубу галавы няма на ім месца здаровага, раны і сінякі, і апухлыя шнары, не агледжаныя, не перавязаныя, і алеем не злагоджаныя.
якія падперазаныя вакол сьцёгнаў сваіх паясамі, з вялікімі завоямі на галовах, усіх з выгляду мужных ваяроў, абразы сыноў Бабілону, якія родам з зямлі Халдэйскай.
юнакоў, якія ня маюць у сабе аніякай заганы, [маюць] добры выгляд, разумеюць усякую мудрасьць, і кемлівыя ў навучаньні, і здольныя да ведаў, каб яны мелі сілу стаяць у палацы валадарскім і каб навучыць іх кнігам і мове халдэйскай.
Гора вам, кніжнікі і фарысэі, крывадушнікі, што падобныя да магілаў павапленых, якія звонку выглядаюць прыгожымі, а ўнутры напоўненыя косткамі мёртвых і ўсялякай нячыстасьцю.
каб паставіць яе Сабе слаўнаю Царквою, бяз плямы, ці заганы, ці чаго падобнага, але каб яна была сьвятая і беззаганная.
Дакранецца цябе ГОСПАД балючымі скуламі на каленях і нагах, і ня зможаш вылечыцца, і [пакрыюць] яны цябе ад стопаў аж да чубу галавы.
Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гляджу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».
І быў у яго сын, імя якога Саўл, малады і прыгожы, і не было спаміж сыноў Ізраіля лепшага за яго. Ён быў на галаву вышэй ад усяго народу.