І Ёаў агледзеў горад, і паставіў Урыю ў месцы, пра якое ведаў, што там ваяры адважныя.
2 ЦАРСТВАЎ 11:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ў лісьце ён напісаў, кажучы: «Пастаўце Урыю там, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыйдзіцеся ад яго, каб быў ён паранены і загінуў». Біблія (пераклад В. Сёмухі) У пісьме ён напісаў так: пастаўце Урыю там, дзе самая моцная бітва, і адступеце ад яго, каб ён быў забіты і памёр. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) у лісце напісаўшы: «Пастаўце Урыю ў першым страі, дзе будзе найцяжэйшы бой, і адыдзіце ад яго, каб ён, паранены, загінуў». |
І Ёаў агледзеў горад, і паставіў Урыю ў месцы, пра якое ведаў, што там ваяры адважныя.
І выйшлі з гораду людзі, і ваявалі супраць Ёава. І былі забітыя ў народзе слугі Давіда, і загінуў таксама Урыя Хет.
Дык чаму ты пагардзіў словам ГОСПАДА, робячы тое, што ліхое ў вачах Ягоных? Урыю Хета ты забіў мячом, а жонку ягоную ўзяў сабе за жонку. Ты забіў [Урыю] мячом сыноў Амона.
бо Давід рабіў тое, што слушнае ў вачах ГОСПАДА і не ўхіляўся ад таго, што Ён яму загадваў праз усе дні жыцьця свайго, акрамя справы Урыі Хета.
Бо не адразу выносіцца прысуд супраць ліхіх учынкаў. Дзеля гэтага сэрца сыноў чалавечых напоўнена імі, каб чыніць зло.
Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?
І сказаў Саўл Давіду: «Вось старэйшая дачка мая Мэраб. Я дам яе табе за жонку, але будзь у мяне мужным [чалавекам] і вядзі войны ГОСПАДА». А Саўл казаў [сабе]: «Не мая рука будзе супраць яго, але будзе супраць яго рука Філістынцаў».
І сказаў Саўл: «Аддам яму яе, і будзе яна для яго пасткаю, і будзе супраць яго рука Філістынцаў». І другі раз сказаў Саўл Давіду: «Сёньня будзеш зяцем маім».
І сказаў Саўл: «Так скажыце Давіду: “Валадар не патрабуе ніякай платы за нявесту, але толькі сто скуравінак Філістынскіх, каб адпомсьціць ворагам валадара”». Бо думаў Саўл гэтак выдаць Давіда ў рукі Філістынцаў.