2 ПЯТРА 2:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) але меў дакараньне за сваё беззаконьне: бязмоўная асьліца, прагаварыўшы чалавечым голасам, затрымала шаленства прарока. Біблія (пераклад В. Сёмухі) але быў выкрыты ў сваім беззаконьні: нямая асьліца, загаварыўшы чалавечым голасам, спыніла безгалоўе прарока. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) але быў выкрыты ў сваім беззаконні: пад’ярэмная жывёла, нямая, прамовіўшы чалавечым голасам, стрымала неразумнасць прарока. |
Зьвярнуў я сэрца маё, каб спазнаць і дасьледаваць, і шукаць мудрасьць і разуменьне, і каб спазнаць, што бязбожнасьць — дурасьць, а глупота — шаленства.
І тое кепска ў-ва ўсім, што робіцца пад сонцам, што адна доля для ўсіх; і таксама сэрца сыноў чалавечых поўнае зла, і шаленства [маюць яны] ў сэрцы пад час жыцьця свайго, а потым [адыходзяць] да памёршых.
Прыйдуць дні наведваньня, прыйдуць дні адплаты. Ізраіль даведаецца, што прарок здурнеў, і ашалеў чалавек духа з прычыны мноства беззаконьня твайго і вялікай варожасьці [да Бога].
Дык вось, калі вы ў няправеднай мамоне не былі верныя, хто даверыць вам сапраўднае?
І па ўсіх сынагогах, шмат караючы іх, я прымушаў іх блюзьніць, і, яшчэ больш разьярыўшыся супраць іх, перасьледаваў нават і ў чужых гарадах.