І ён схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ерусаліме і ў Бэн’яміне, стаяць [у гэтым]. І жыхары Ерусаліму рабілі паводле запавету Бога, Бога бацькоў сваіх.
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:33 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І павыкідаў Ёсія ўсе брыдоты з усіх земляў сыноў Ізраіля, і схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ізраілі, служыць ГОСПАДУ, Богу іхняму. У-ва ўсе дні ягоныя яны не адступалі ад ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І выкінуў Ёсія ўсе мярзоты з усіх земляў, якія ў сыноў Ізраілевых, і загадаў усім у зямлі Ізраілевай служыць Госпаду Богу свайму. І ва ўсе дні жыцьця ягонага яны не адступаліся ад Госпада Бога бацькоў сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Осія, такім чынам, выкінуў усе агіднасці з усіх земляў сыноў Ізраэля і прымусіў усіх, хто знаходзіўся ў Ізраэлі, служыць Госпаду, Богу свайму. Ва ўсе дні яго не адступіў ніхто ад Госпада, Бога бацькоў сваіх. |
І ён схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ерусаліме і ў Бэн’яміне, стаяць [у гэтым]. І жыхары Ерусаліму рабілі паводле запавету Бога, Бога бацькоў сваіх.
ГОСПАД даў мне паводле праведнасьці маёй, паводле чысьціні рук маіх мне аднагародзіў,
І таксама пасьля ўсяго гэтага здрадлівая сястра ейная, Юда, не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам, але толькі фальшыва, кажа ГОСПАД».
Калі вернешся, Ізраіль, кажа ГОСПАД, вернешся да Мяне, і калі адкінеш ідалаў сваіх ад аблічча Майго, ня будзеш бадзяцца.
Што Мне зрабіць табе, Эфраіме? Што Мне зрабіць табе, Юда? Міласэрнасьць вашая як воблака ранішняе, як раса, што рана зьнікае.
І служыў Ізраіль ГОСПАДУ ўсе дні Егошуа і ўсе дні старшыняў, якія перажылі Егошуа і ведалі ўсё, што ГОСПАД зрабіў Ізраілю.