Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».
2 ЛЕТАПІСАЎ 34:32 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ён схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ерусаліме і ў Бэн’яміне, стаяць [у гэтым]. І жыхары Ерусаліму рабілі паводле запавету Бога, Бога бацькоў сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І загадаў цар пацьвердзіць гэта ўсім, хто быў у Ерусаліме і ў зямлі Веньямінавай; і пачалі дзеяць жыхары Ерусаліма паводле запавета Бога, Бога бацькоў сваіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Заклінаў ён таксама аб гэтым усіх, хто знаходзіўся ў Ерузаліме і ў Бэньяміне; і сталі дзейнічаць жыхары Ерузаліма па дамове з Госпадам, Богам бацькоў сваіх. |
Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».
І сказаў да Юды, каб шукалі ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, і выконвалі Закон і прыказаньні.
і ўвайшлі ў запавет, каб шукаць ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй.
І калі скончылі цэласпаленьне, укленчылі валадар і ўсе, што былі з ім, і пакланіліся.
Таксама ў Юдзе была рука Божая, што дала ім адно сэрца, каб выканаць загад валадара і князёў, паводле слова ГОСПАДА.
І пабудаваў ён ахвярнік ГОСПАДА, і ахвяраваў на ім ахвяры мірныя і ўдзячныя, і сказаў да Юды, каб яны служылі ГОСПАДУ, Богу Ізраіля.
І стаў валадар на месцы сваім, і заключыў запавет перад абліччам ГОСПАДА, каб хадзіць за ГОСПАДАМ і захоўваць прыказаньні Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя ўсім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй, каб выконваць словы запавету, запісаныя ў Кнізе гэтай.
І павыкідаў Ёсія ўсе брыдоты з усіх земляў сыноў Ізраіля, і схіліў усіх, што знаходзіліся ў Ізраілі, служыць ГОСПАДУ, Богу іхняму. У-ва ўсе дні ягоныя яны не адступалі ад ГОСПАДА, Бога бацькоў сваіх.
І цяпер заключым запавет з Богам нашым, што выправім усіх жонак і народжаных ад іх, паводле рады гаспадара майго і тых, якія трымцяць перад прыказаньнем Бога нашага, і няхай будзе паводле Закону!
І таксама пасьля ўсяго гэтага здрадлівая сястра ейная, Юда, не навярнулася да Мяне ўсім сэрцам, але толькі фальшыва, кажа ГОСПАД».