І быў ГОСПАД з Язафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не шукаў Баалаў,
2 ЛЕТАПІСАЎ 27:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І стаў моцным Ётам, бо ён падрыхтаваў шляхі свае перад абліччам ГОСПАДА, Бога свайго. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Такі моцны быў Ёатам таму, што клаў шляхі свае прад абліччам Госпада Бога свайго. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І ўзмацаваўся Ёатам, бо ішоў дарогамі сваімі перад Госпадам, Богам сваім. |
І быў ГОСПАД з Язафатам, бо ён хадзіў першымі шляхамі Давіда, бацькі свайго, і не шукаў Баалаў,
бо ён шукаў Бога бацькі свайго, і хадзіў паводле прыказаньняў Ягоных, а не паводле ўчынкаў Ізраіля.
Аднак і рэч добрая знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў Астартаў у зямлі гэтай і падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога».
І шукаў ён Бога ў дні Захарыі, які разумеў відзежы Божыя; і ў тыя дні, калі ён шукаў ГОСПАДА, Бог даваў яму посьпех.
І ён ваяваў з валадаром сыноў Амона, і перамог іх; і далі яму сыны Амона ў той год сто талентаў срэбра, і дзесяць тысячаў кораў пшаніцы, і ячменю дзесяць тысячаў [кораў]. Гэта давалі ізноў яму сыны Амона і на другі год, і на трэці.