І [людзі] з усёй зямлі шукалі [слова] з вуснаў Салямона, каб паслухаць мудрасьць ягоную, якую даў Бог у сэрца ягонае.
2 ЛЕТАПІСАЎ 1:11 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Бог Салямону: «За тое, што было гэта ў сэрцы тваім, і ты не прасіў багацьця, маёмасьці, славы ці душы ворагаў тваіх, таксама не прасіў доўгіх дзён, але прасіў для сябе мудрасьці і веданьня, каб ты мог судзіць народ Мой, над якім Я паставіў цябе валадарыць, Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Бог Саламону: за тое, што гэта было на сэрцы тваім, і ты не прасіў багацьця, маёмасьці і славы і душы непрыяцеляў тваіх, і таксама не прасіў ты многіх дзён, а прасіў сабе мудрасьці і веданьня, каб кіраваць народам Маім, над якім Я ўцараваў цябе, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Бог сказаў Саламону: «Паколькі гэта больш за ўсё спадабалася твайму сэрцу, і ты не прасіў багацця і маёмасці, ані славы, ані жыццяў тых, хто цябе ненавідзіць, ані доўгіх дзён жыцця, але папрасіў ты мудрасці і ведаў, каб здолець судзіць народ Мой, над якім паставіў Я цябе царом, |
І [людзі] з усёй зямлі шукалі [слова] з вуснаў Салямона, каб паслухаць мудрасьць ягоную, якую даў Бог у сэрца ягонае.
І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як прысудзіў валадар; і баяліся перад абліччам валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.
Але ГОСПАД сказаў Давіду, бацьку майму: “Тое, што ты задумаў у сэрцы тваім, каб пабудаваць Дом для імя Майго, добра ты зрабіў, што гэта ў сэрцы тваім.
І стаў валадар Давід на ногі свае, і сказаў: «Паслухайце мяне, браты мае і народ мой! Было ў мяне ў сэрцы пабудаваць Дом супачынку для Каўчэгу Запавету ГОСПАДА і падножжа пад стопы Бога нашага, і я падрыхтаваўся да будоўлі.
мудрасьць і веданьне дадзены табе, а багацьці, маёмасьць і славу Я дам табе, якіх ніводзін з валадароў ня меў перад табою і ня будзе мець ніякі пасьля цябе».
Мудрасьць разумнага — у разуменьні шляху свайго, а неразумнасьць дурняў — у ашуканстве.
бо якія думкі ў сэрцы ягоным, такі і ён. «Еш і пі», — кажа ён табе, але сэрца ягонае не з табою.
Ці ж не тваё было, што ты меў, і праданае ці ж не ў тваёй уладзе было? Навошта ты палажыў рэч гэтую ў сэрца сваё? Ты схлусіў ня людзям, але Богу».
Бо слова Божае жывое і дзейснае, і вастрэйшае за ўсякі меч двусечны, і працінае аж да разьдзяленьня душы і духа, суставаў і шпіку, і судзіць думкі і намеры сэрца.
Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.
Але мудрасьць, якая з вышыні, па-першае, — чыстая, пасьля — мірная, спагадная, саступлівая, поўная літасьці і добрых пладоў, бесстаронная і некрывадушная.
Але ГОСПАД сказаў Самуэлю: «Не глядзі на выгляд ягоны, ані на высокі рост ягоны, бо Я яго адкінуш. Бо Я [гляджу] ня так, як глядзіць чалавек, бо чалавек бачыць вачыма, а ГОСПАД бачыць сэрца».