Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, абвясьціў у вушы слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмеліўся ў сэрцы сваім прасіць Цябе ў гэтай малітве.
1 ЦАРСТВАЎ 9:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А ГОСПАД аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыйсьцем Саўла, кажучы: Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Гасподзь адкрыў Самуілу за дзень да прыходу Саўлавага і сказаў: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Госпад жа аб’явіў Самуэлю на дзень раней, перад прыбыццём Саўла, кажучы: |
Бо Ты, ГОСПАДЗЕ Магуцьцяў, Божа Ізраіля, абвясьціў у вушы слузе Твайму, кажучы: “Я пабудую табе дом”, таму я асьмеліўся ў сэрцы сваім прасіць Цябе ў гэтай малітве.
Бо Госпад ГОСПАД нічога ня робіць, калі не аб’явіць таямніцы Сваёй слугам Сваім, прарокам.
У той час прасілі яны валадара; і даў ім Бог Саўла, сына Кісавага, мужа з калена Бэн’яміна, гадоў на сорак.
І сказаў Самуэль Саўлу: «ГОСПАД паслаў мяне памазаць цябе валадаром для народу Ягонага, Ізраіля. І цяпер паслухай голас словаў ГОСПАДА.
[Ёнатан] сказаў яму: «Няхай будзе гэта далёка [ад цябе], ты не памрэш. Вось, бацька мой не вырашае анічога важнага або няважнага, калі перш не параіцца са мною. Навошта такую рэч ён хаваў бы перада мною? Ня будзе гэтага».
І працягваў ГОСПАД зьяўляцца ў Шыло пасьля таго, як зьявіў Сябе Самуэлю ў Шыло ў слове ГОСПАДА.
І падняліся яны ў горад. Калі яны ўвайшлі ў горад, вось, Самуэль ідзе насустрач ім, каб падняцца на ўзгорак.
Калі Самуэль глянуў на Саўла, ГОСПАД сказаў яму: «Гэта той чалавек, пра якога Я казаў табе. Ён будзе валадаром над народам Маім».