І Філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і народу мноства, як пяску на беразе мора. І разлажыліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну.
1 ЦАРСТВАЎ 28:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) У тыя дні сабралі Філістынцы дружыны свае, каб ваяваць супраць Ізраіля. І Ахіш сказаў Давіду: «Ведай, што ты пойдзеш са мною ў табар, ты і людзі твае». Біблія (пераклад В. Сёмухі) У той час Філістымляне сабралі войскі свае на вайну, каб ваяваць зь Ізраілем. І сказаў Анхус Давіду: хай будзе табе вядома, што ты пойдзеш са мною ў рушэньне, і ты і людзі твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А ў тыя дні сталася, што сабралі філістынцы дружыны свае, каб падрыхтаваць іх да вайны супраць Ізраэля. І Ахіс сказаў Давіду: «Ведаючы, ведай цяпер, што ты пойдзеш са мною ў лагер, ты і людзі твае». |
І Філістынцы сабраліся, каб ваяваць супраць Ізраіля: тры тысячы калясьніцаў і тры тысячы коньнікаў, і народу мноства, як пяску на беразе мора. І разлажыліся яны табарам у Міхмашы на ўсход ад Бэт-Авэну.
І сабралі Філістынцы войскі свае на вайну, і сабраліся ў Соха, што ў Юдэі, і разлажыліся табарам між Соха і Азэкаю ў Эфэс-Даміме.
І давяраў Ахіш Давіду, кажучы: «Стаўся ён зьненавіджаны ў народзе сваім, Ізраілі, і будзе ён мне слугою вечна».
А Філістынцы ваявалі з Ізраілем, і Ізраільцяне пабеглі ад Філістынцаў, і падалі забітыя на ўзгорышчы Гільбоа.
І пачулі Філістынцы пра тое, што сыны Ізраіля сабраліся ў Міцпе, і валадары Філістынцаў пайшлі супраць Ізраільцянаў. І калі даведаліся пра гэта сыны Ізраіля, яны напалохаліся Філістынцаў,