I назваў Абрагам імя месца гэтага: «ГОСПАД угледзіць». Дзеля гэтага і цяпер кажуць: «На гары ГОСПАД дасьць угледзець».
1 ЦАРСТВАЎ 23:27 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшоў пасланец да Саўла, кажучы: «Сьпяшайся вярнуцца, бо Філістынцы напалі на зямлю». Біблія (пераклад В. Сёмухі) тады прыйшоў да Саўла вястун, кажучы: сьпяшайся і прыходзь, бо Філістымляне напалі на зямлю. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І прыбыў вястун да Саўла, кажучы: «Спяшайся і вяртайся, бо філістынцы нахлынулі на зямлю». |
I назваў Абрагам імя месца гэтага: «ГОСПАД угледзіць». Дзеля гэтага і цяпер кажуць: «На гары ГОСПАД дасьць угледзець».
І пачуў ён пра Тыргака, валадара Кушу: «Вось, ён пайшоў на вайну супраць цябе», і вярнуўся, і паслаў пасланцоў да Эзэкіі, кажучы:
Ахапілі мяне путы сьмерці; мукі пякельныя адшукалі мяне; я знайшоў трывогу і смутак.
І будзе судзіць ГОСПАД народ Свой, і пашкадуе Ён слугаў Сваіх, калі ўбачыць, што рука іхняя аслабела і што няма ані нявольнікаў, ані вольных.
І дапамагла зямля жанчыне, і расчыніла зямля вусны свае, і праглынула раку, якую пусьціў цмок з пашчы сваёй.
І ішоў Саўл па адным баку гары, а Давід з людзьмі сваімі былі на другім баку гары. І Давід пасьпешліва ўцякаў ад аблічча Саўлам, а Саўл з людзьмі сваімі [намагаўся] атачыць Давіда і людзей ягоных, каб злавіць іх.
І Саўл вярнуўся з пагоні за Давідам, і выйшаў супраць Філістынцаў. Дзеля таго назвалі месца тое Сэля-Гаммахлекот.
І казаў Ахіш: «На каго нападалі вы сёньня?» А Давід казаў: «На Нэгеў Юдэйскі і на Нэгеў Ерхамээля, і на Нэгеў Кенэйскі».