Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
1 ЦАРСТВАЎ 23:10 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Давід: «ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, слуга твой, чуючы, пачуў, што Саўл мае намер прыйсьці ў Кейлю, каб зруйнаваць горад з маёй прычыны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Давід: Госпадзе Божа Ізраілеў! Раб твой пачуў, што Саўл хоча прыйсьці ў Кэіль, спустошыць горад празь мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Давід: «Госпадзе, Божа Ізраэля, паслугач твой чуў вестку, што Саўл мае намер прыбыць у Кэйлу, каб зруйнаваць горад з-за мяне. |
Можа, ёсьць у горадзе пяцьдзясят праведнікаў, няўжо Ты загубіш і не прабачыш гэтай мясцовасьці дзеля пяцідзесяці праведнікаў, якія ў ім?
І ён пагрэбаваў у вачах сваіх узьняць руку сваю на аднаго Мардэхая, але калі выявілі яму народ Мардэхая, шукаў Аман, каб выгубіць усіх Юдэяў, народ Мардэхая, які ў-ва ўсім валадарстве Ахашвэроша.
І напаў Саўл на сьвятарскі горад Ноб, і вострывам мяча пазабіваў мужчынаў і жанчынаў, дзяцей і немаўлят, валоў, аслоў і авечак.
Ці аддадуць мяне гаспадары Кейлі ў рукі ягоныя? Ці прыйдзе Саўл, як чуў слуга твой? ГОСПАДЗЕ, Божа Ізраіля, адкажы слузе твайму». І сказаў ГОСПАД: «Прыйдзе».
І склікаў Саўл увесь народ на вайну, каб ісьці ў Кейлю і аблягаць Давіда і людзей ягоных.
І даведаўся Давід, што Саўл патаемна рыхтуе яму зло, і сказаў Абіятару сьвятару: «Прынясі эфод».