I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.
1 ЦАРСТВАЎ 22:3 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Адтуль пайшоў Давід у Міцпу, якая ў Мааве, і сказаў валадару Мааву: «Дазволь жыць у вас бацьку майму і маці маёй, пакуль выявіцца, што Бог зробіць са мною». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Адтуль пайшоў Давід у Масіфу Маавіцкую і сказаў цару Маавіцкаму: няхай бацька мой і маці мая пабудуць у вас, пакуль я не даведаюся, што зробіць са мною Бог. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І адтуль накіраваўся Давід у Міцпу, што ў Маабе, і сказаў цару Мааба: «Ці маглі б прабываць у вас бацька мой і маці мая, пакуль выявіцца, што хоча Бог зрабіць са мною?» |
I пасяліў Язэп бацьку свайго і братоў сваіх, і даў ім уласнасьць у зямлі Эгіпецкай, у найлепшай частцы зямлі той, у зямлі Рамсэс, як загадаў фараон.
І разьбіў ён Мааўлянаў, і зьмерыў іх вяроўкаю, палажыўшы на зямлю; дзьве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, што мелі застацца пры жыцьці. І Мааўляне сталіся слугамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.
А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.
І Дух ГОСПАДА быў на Ефтаху, і ён прайшоў Гілеад і Манасу, і прыйшоў у Міцпу ў Гілеадзе, а адтуль — да сыноў Амона.
І таксама Рут Мааўлянку, жонку Махлона, я набыў сабе за жонку, каб аднавіць імя памерлага ў спадчыне ягонай, каб не загінула імя памерлага між братоў ягоных і ў брамах месца ягонага. Вы — сьведкі ў гэты дзень».
І назвалі суседкі імя ягонае, кажучы: «Нарадзіўся сын у Наомі». І назвалі імя ягонае Абэд. Ён — бацька Есэя, бацькі Давіда.
А Саўл, умацаваў валадараньне сваё над Ізраілем і ваяваў наўкола з усімі ворагамі сваімі: з Маавам, з сынамі Амона, з Эдомам, з валадаром Цобы і Філістынцамі. І куды толькі ён паварочваўся, усюды перамагаў.
І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек.
І ён прывёў іх перад аблічча валадара Мааву, і яны заставаліся ў яго ўсе дні, калі Давід хаваўся ва ўмацаваным месцы.
І выявіў яму Самуэль усё сказанае, і ня ўтойваў ад яго. І Гэлій сказаў: «Ён — ГОСПАД! Няхай робіць, што добрае ў вачах Ягоных».