Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




1 ЦАРСТВАЎ 17:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

І ўстаў Давід раніцаю, і даручыў авечак вартаўніку, і забраў [пасілкі], і пайшоў, як загадаў яму Есэй. І прыйшоў ён у табар, і войска выходзіла ў шыхтах з баявым крыкам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ўстаў Давід рана раніцай, і даручыў авечак вартавому, і, узяўшы ношку, пайшоў, як загадаў яму Ясэй; і прыйшоў да табара, калі войска было выведзена ў строй і з крыкам рыхтаваліся да бітвы.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Такім чынам, устаў Давід рана, і статак даручыў вартаўніку, і, нагружаны, пайшоў, як загадаў яму Ясэй. І прыйшоў ён да ўмацавання, калі войска выходзіла на бой з баявым крыкам.

Глядзіце раздзел



1 ЦАРСТВАЎ 17:20
9 Крыжаваныя спасылкі  

Бо прыйдуць на цябе дні, і ворагі твае аточаць цябе валам, і акружаць цябе, і сьціснуць цябе адусюль,


І вось Егошуа, рана раніцай устаўшы, падняў табар. Выйшаўшы з Шыттыму, прыйшлі яны да Ярдану, ён і ўсе сыны Ізраіля, і затрымаліся там перад пераправай.


І ўстаў Самуэль раніцай, каб наведаць Саўла, і паведамілі Самуэлю: «Саўл пайшоў у Кармэль, і вось, ён там паставіў сабе памятку [перамогі], і вярнуўся, і пайшоў, і зыйшоў у Гільгал».


А Саўл і яны, і ўсе сыны Ізраіля ваявалі з Філістынцамі ў лагчыне Эла.


І сталі ў шыхт Ізраільцяне і Філістынцы адны супраць другіх.


І пачуў Эліяў, старэйшы брат ягоны, як ён гаварыў пра гэта з іншымі, і загневаўся Эліяў на Давіда, і сказаў: «Навошта ты прыйшоў і каму пакінуў той малы статак у пустыні ? Я ведаю пыху тваю і ліхоту сэрца твайго, бо ты прыйшоў сюды, каб паглядзець на вайну».


І ўстаў Давід, і прыйшоў да месца, дзе быў Саўл. І ўбачыў Давід месца, дзе спаў Саўл і Абнэр, сын Нэра, начальнік войска ягонага. А Саўл спаў у будане, і народ разлажыўся табарам вакол яго.


І пайшлі Давід і Абішай цішком уначы да людзей [Саўла], і вось, Саўл ляжыць і сьпіць у будане, і дзіда ягоная ўбітая ў зямлю каля галавы ягонай, а Абнэр і народ сьпяць вакол яго.