1 ЦАРСТВАЎ 16:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі яны, і ўбачыў Самуэль Эліява, і сказаў: «Без сумніву, перад ГОСПАДАМ памазанец Ягоны!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) І калі яны прыйшлі, ён, убачыўшы Эліява, сказаў: правільна, гэты прад Госпадам памазанец Ягоны! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі прыйшлі яны, убачыў Самуэль Эліяба і сказаў: «Без сумнення, перад Госпадам намашчэнец Яго!» |
Бэн-Абінадаў, якому [належала] ўся ваколіца Дору, і Тафат, дачка Салямона, была жонкай ягонай;
І выбраў ГОСПАД, Бог Ізраіля, мяне з усяго дому бацькі майго, каб я быў валадаром над Ізраілем на вякі, бо Ён выбраў Юду за правадыра, і з дому Юды — дом бацькі майго, і з сыноў бацькі майго ўпадабаў мяне, каб паставіць валадаром над усім Ізраілем.
І ўзяў сабе Рэхабаам за жонку Махалят, дачку Ерымота, сына Давіда, і Абігайль, дачку Эліява, сына Есэя.
І сказаў Зэбаху і Цальмуне: «Што гэта за людзі былі, якіх вы забілі каля Табору?» Яны адказалі: «Яны былі падобныя да цябе, і кожны з іх меў выгляд сыноў валадара».
Тры старэйшыя сыны ягоныя пайшлі з Саўлам ваяваць. Імёны тых трох сыноў ягоных, якія пайшлі на вайну, былі: першародны Эліяў, другі — Абінадаў, а трэці — Шамма.
Давід, скінуўшы з сябе ношу і аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І прыбег, і прывітаў братоў сваіх.