Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 17:22 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

22 Давід, скінуўшы з сябе ношу і аддаўшы яе варце ў табары, пабег да дружынаў. І прыбег, і прывітаў братоў сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

22 Давід пакінуў сваю ношку абознаму вартавому, і пабег у рады і, прыйшоўшы, спытаўся ў братоў сваіх пра здароўе.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

22 А Давід, пакінуўшы ношу, якую прынёс, у руках варты ў абозе, пабег да месца бою і запытаўся, ці ўсё добра ў братоў яго.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 17:22
11 Крыжаваныя спасылкі  

I сказаў яму: «Пайдзі, прашу, паглядзі, ці ў супакоі браты твае і ці ў супакоі авечкі, і прынясі мне вестку». I паслаў яго з даліны Хеўрон; і ён пайшоў у Сыхем.


І прыйшоў Урыя да [Давіда], і Давід спытаўся пра справы Ёава і народу, і пра падзеі вайны.


I выйшаў Майсей насустрач цесьцю свайму, і пакланіўся, і пацалаваў яго, і пыталіся адзін у аднаго, як маюцца, і ўвайшлі ў намёт.


Ён прыходзіць ад Аят, праходзіць праз Мігрон, у Міхмашу ставіць рэчы свае.


І зьвярнулі туды, і ўвайшлі ў дом юнака лявіта, у дом Міхі, і прывіталі яго [словамі] мірнымі.


І яны вярнуліся, і пайшлі далей, а перад сабой пусьцілі ісьці дзяцей, жывёлу і ўсю маёмасьць сваю.


І сталі ў шыхт Ізраільцяне і Філістынцы адны супраць другіх.


І паслаў Давід дзесяць юнакоў, і сказаў Давід юнакам: «Ідзіце ў Кармэль і зайдзіце да Наваля, і прывітайце яго ад мяне з мірам,


І прыйшоў Давід да тых двухсот чалавек, што былі змучаныя і не маглі ісьці з Давідам, і засталіся каля ручая Бэсор. І выйшлі яны насустрач Давіду і людзям, якія з ім, і падыйшоў да іх Давід, і прывітаў іх з мірам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы