1 ЛЕТАПІСАЎ 9:16 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў. |
І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:
Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.
Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.
І сьпевакі, сыны Асафа, былі на месцах сваіх паводле загаду Давіда і Асафа, і Гэмана, і Едутуна, відушчага валадара, і прыдзьвернікі [стаялі] ў кожнай браме. Не было патрэбы адыходзіць ім ад служэньня свайго, бо браты іхнія, лявіты, прыгатавалі ім.
і Маттанія, сын Міхі, сына Заўдыя, сына Асафа, галоўны пачынальнік хвалы пры малітве, і Бакбукія, другі сярод братоў ягоных, і Аўда, сын Шамуа, сына Галала, сына Едутуна.