Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЛЕТАПІСАЎ 9:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

16 і Авадыя, сын Шэмаі, сын Галала, сын Ідытуна, і Бэрэхія, сын Асы, сын Элканы, які жыў у селішчах Нэтафацкіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

16 і Абадыя, сын Шэмаі, сына Галяла, сына Едутуна, і Бэрэхія, сын Асы, сына Эльканы, які жыў у вёсках Нэтафацянаў.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

16 і Абдзія, сын Сямэі, сына Галала, сына Ідытуна; дый Барахія, сын Асы, сына Эльканы, які пражываў на панадворку нэтафатытаў.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЛЕТАПІСАЎ 9:16
11 Крыжаваныя спасылкі  

з сыноў Сімяонавых, людзей адважных, у войску было сем тысяч і сто;


Сыны Салмы: Віфляемляне і Нэтафацяне, вянок дома Ёававага і палавіна Энухацян - Царане,


І аддзяліў Давід і начальнікі войска на службу сыноў Асафа, Эмана і Ідытуна, каб яны вяшчалі на цытрах, псалтырах і кімвалах; і былі прызначаны яны на дзею служэньня свайго;


Ад Ідытуна сыны Ідытуна: Гэдалія, Цэры, Ісая, Сэмэй, Хашавія і Мататыя, шасьцёра, пад кіраўніцтвам бацькі свайго, Ідытуна, які іграў на цытры на славу і хвалу Госпада.


Усе яны пад кіраўніцтвам бацькі свайго сьпявалі ў доме Гасподнім з кімваламі, псалтырамі і цытрамі ў служэньні ў доме Божым, паводле ўказаньня цара, альбо Асата, Ідытуна і Эмана.


і Вакбакар, Хэрэш, Галал, і Матфанія, сын Міхі, сын Зіхрыя, сын Асафа;


І брамнікі: Шалум, Акуб, Талмон і Ахіман, і браты іхнія; Шалум галоўны.


І сьпевакі, сыны Асафавыя, заставаліся на месцах сваіх, паводле ўстанаўленьня Давіда і Асафа, і Эмана і Ідытуна празорліўца царскага, і брамнікі ў кожнай браме: і ня было дзеля чаго ім адыходзіць ад служэньня свайго, бо браты іхнія лявіты гатавалі ім.


і Матанія, сын Міхі, сын Заўдыя, сын Асафа, галоўны пачынальнік славаслоўя пры малітве, і Бакбукія, другі пасьля яго, і Аўда, сын Шамуя, сын Галала, сын Ідытуна.


Жыхароў Віфляема і Нэтофы сто восемдзесят восем.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы