1 ЛЕТАПІСАЎ 27:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Пасьля Ахітафэля [быў] Егаяда, сын Бэнаі, і Эбіятар; а начальнікам войска валадара [быў] Ёаў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А пасьля Ахітафэла Ёдай, сын Ванэі, і Авіятар, а Ёаў быў ваеначальнік у цара. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) па Ахітатэлу быў Ёяда, сын Банаі, ды Абіятар. Кіраўніком жа войска царскага быў Ёаб. |
Ён дамовіўся з Ёавам, сынам Цэруі, і з Абіятарам сьвятаром, і яны дапамагалі Адонію.
І сказаў Давід: «Той, хто першы паб’е Евусэяў, будзе галоўным і князем». І ўзыйшоў першым Ёаў, сын Цэруі, і стаў галоўным.
Князь трэцяй харугвы на трэці месяц — Бэная, сын Егаяды, галоўнага сьвятара; і ў харугве ягонай — дваццаць чатыры тысячы.