А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
1 ЛЕТАПІСАЎ 2:19 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І памерла Азува; і ўзяў сабе Халеў Эфрату, і яна нарадзіла яму Хура. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі памерла Азуба, Калеб узяў сабе за жонку Эфрату, якая нарадзіла яму Гура. |
А Халеў, сын Хецрона, нарадзіў ад Азувы, жонкі сваёй, і ад Ероты. І гэта сыны ягоныя: Ешэр, Шаваў і Ардон.
І памёр Хецрон у Халеў-Эфраце, і была жонка Хецрона, Ава, і яна нарадзіла яму Ашхура, бацьку Тэкоа.
Гэта былі сыны Халева, сына Хура, першароднага Эфраты: Шаваль, бацька Кірыят-Ярыма,
А Пэнуэль — бацька Гедора, а Эзэр — бацька Хуша. Гэта сыны Хура, першароднага Эфраты, бацькі Бэтлеема.
I зрабіў Егошуа так, як сказаў яму Майсей, каб ваяваць з Амалекам; а Майсей, Аарон і Хур узыйшлі на вяршыню ўзгорку.
Ты, Бэтлеем-Эфрата, — найменшы сярод тысячаў Юды, з цябе выйдзе для Мяне Той, Які будзе Правадыром у Ізраілі, Які паходзіць здаўна, ад дзён старадаўніх.