1 ЛЕТАПІСАЎ 11:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І сабраўся ўвесь Ізраіль да Давіда ў Хеўрон, кажучы: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сабраліся ўсе Ізраільцяне да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы костка твая і плоць твая; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сабраліся ўсе ізраэльцы да Давіда ў Геброне і сказалі: «Мы ёсць косць твая і цела тваё. |
І паслаў Абсалом таемных весьнікаў у-ва ўсе калены Ізраіля, кажучы: «Калі пачуеце гук рогу, гаманіце: “Абсалом [абраны] валадаром у Хеўроне”».
Пасьля гэтага пытаўся Давід у ГОСПАДА, кажучы: «Ці маю пайсьці ў адзін з гарадоў Юдэйскіх?» І ГОСПАД сказаў яму: «Ідзі». І сказаў Давід: «Куды маю ісьці?» І [Госпад] сказаў: «У Хеўрон».
Сорак гадоў валадарыў Давід над Ізраілем: у Хеўроне валадарыў сем гадоў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады.
І дайшлі да Нэгеву, а адтуль прыйшлі ў Хеўрон, дзе жылі Ахіман, Шэшай і Тальмай, нашчадкі Анака. А Хеўрон пабудаваны на сем гадоў раней, чым Цаан у Эгіпце.
пастаўляючы, паставіш над сабой валадара, якога ГОСПАД, Бог твой, выбярэ спасярод братоў тваіх. Ня можаш паставіць над сабой чужынца, які ня брат твой.
«Скажыце ўсім людзям у Сыхеме: “Што вам лепш: каб панавалі над вамі ўсе семдзясят сыноў Еруббаала, ці каб панаваў над вамі адзін чалавек?” І майце на ўвазе, што я — костка з косткі вашай і цела з цела вашага».