Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
1 КАРЫНФЯНАЎ 3:23 - Біблія (пераклад А.Бокуна) вы ж — Хрыстовыя, а Хрыстос — Божы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а вы - Хрыстовыя, а Хрыстос - Божы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а вы – Хрыстовы, а Хрыстос – Божы. |
Калі ён яшчэ гаварыў, вось, воблака сьветлае ахінула іх; і вось, голас з воблака, які кажа: «Гэта Сын Мой улюбёны, у Якім маю ўпадабаньне; Яго слухайце».
каб усе былі адно, як Ты, Айцец, у-ва Мне, і Я ў Табе, каб і яны былі ў Нас адно, каб паверыў сьвет, што Ты паслаў Мяне.
бо як, калі жывем, дзеля Госпада жывем, так і, калі паміраем, дзеля Госпада паміраем. Таму і калі жывем, і калі паміраем, мы — Госпадавы.
Хачу, каб вы ведалі, што ўсякаму мужу галава Хрыстос, а галава жонцы — муж, а галава Хрысту — Бог.
але кожны — у сваім парадку: Першынец — Хрыстос, пасьля — Хрыстовыя ў прыйсьце Ягонае,
А калі ўсё будзе падпарадкавана Яму, тады і Сам Сын падпарадкуецца Таму, Які падпарадкаваў Яму ўсё, каб быў Бог усё ў-ва ўсім.
Бо слуга, пакліканы ў Госпадзе, ёсьць вызваленец Госпадавы; падобна і той, хто пакліканы вольным, ёсьць слуга Хрыстовы.
але ў нас адзін Бог Айцец, з Якога ўсё, і мы для Яго; і адзін Госпад Ісус Хрыстос, праз Якога ўсё, і мы праз Яго.
Ці на аблічча вы глядзіцё? Калі хто перакананы ў сабе, што ён — Хрыстовы, той няхай думае ў сабе, што, як ён — Хрыстовы, гэтак і мы — Хрыстовыя.
А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.
дзеля ўпарадкаваньня поўні часоў, каб усё, што ў небе і што на зямлі, было пад галавою — Хрыстом.