Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае ніякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, і суд,
1 КАРЫНФЯНАЎ 11:29 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не раззважаючы пра Цела Госпада. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо, хто есьць і п'е нягожа, той есьць і п'е асуду сабе, не разважаючы пра Цела Гасподняе. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо хто есць і п’е нягодна, той есць і п’е прысуд сабе, не разважаючы пра Цела Госпада. |
Хто захоўвае прыказаньне, не дазнае ніякага ліха. А сэрца мудрага спазнае і час, і суд,
Прыйшоў Сын Чалавечы, есьць і п’е, і вы кажаце: “Вось, чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў”.
Так што, хто працівіцца ўладзе, супрацьстаіць Божай пастанове. А тыя, якія супрацьстаяць, самі на сябе прысуд атрымаюць.
і, падзякаваўшы, паламаў і сказаў: «Вазьміце, ешце, гэта ёсьць Цела Маё, якое за вас ломіцца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпада.
Няхай жа выпрабоўвае сябе чалавек і гэтак няхай есьць з хлеба гэтага і п’е з келіха гэтага.
А цьвёрдая страва ёсьць для дасканалых, у якіх праз ужываньне разуменьне спрактыкаванае распазнаваць добрае і ліхое.
Ня многія рабіцеся настаўнікамі, браты мае, ведаючы, што мы большы атрымаем прысуд,
Дык перш за ўсё, браты мае, не прысягайцеся ані небам, ані зямлёю, ані якою другою прысягаю, але няхай будзе ў вас «Так, так» і «Не, не», каб вам не патрапіць пад суд.