Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.
ЭКЛЕЗІЯСТА 10:15 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Праца дурняў стамляе іх, бо ня ведае ён [нават], як дайсьці ў горад. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Праца дурнога стамляе яго, бо ён і ня ведае нават дарогі да горада. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праца неразумных будзе абцяжарваць тых, хто не ведае, як ісці ў горад. |
Яны блукалі па пустыні, па бязьлюдзьдзі, шляху да гораду, дзе будуць жыць, не знайшлі.
Калі ступіцца жалезная [сякера] і лязо яе не навострана, трэба больш прыкладаць сілы, але больш карысьці будзе скарыстацца мудрасьцю.
Бязглузды памнажае словы, хоць ня ведае чалавек, што будзе потым, і што пасьля яго станецца, хто распавядзе яму?
Навошта вы адважваеце срэбра за тое, што ня хлеб, і працу сваю за тое, што не насыціць? Слухаючы, паслухайце Мяне і будзеце есьці [тое, што] добрае, і будзе насалоджвацца тлустым душа вашая.
Праведны гіне, і няма чалавека, які бярэ [гэта] да сэрца; людзі міласэрныя забіраюцца, і няма [нікога], хто б зразумеў, што ад аблічча зла забіраецца праведнік.
Ці ж усе яны не складуць прыповесьць пра яго і кплівую загадку пра яго, і скажуць: “Гора таму, хто памнажае [багацьце], якое не ягонае. Як доўга [гэта будзе]? [Гора] таму, хто абцяжарвае сябе ўзятым у заклад!”