СУДЗЬДЗЯЎ 8:34 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І забыліся сыны Ізраіля пра ГОСПАДА, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі ўсіх ворагаў іхніх навакол. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і ня ўзгадвалі сыны Ізраілевыя Госпада Бога свайго, Які выбаўляў іх з рук усіх ворагаў навокал іх; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І забыліся сыны Ізраэля на Госпада, Бога свайго, Які вызваліў іх з рукі ўсіх ворагаў іх навакол. |
І памятай пра Творцу твайго ў дні юнацтва твайго, пакуль ня прыйдуць дні ліхія, і пакуль не сустрэнуць цябе гады, пра якія скажаш: “Не падабаюцца мне яны”,
Ці ж дзяўчына забудзецца пра аздобы свае, а нарачоная — пра стужкі свае? А народ Мой забыўся пра Мяне ўжо безьліч дзён.
Яны задумалі зрабіць, каб праз сны іхнія, якія яны распавядаюць адзін аднаму, народ Мой забыўся на імя Маё, як забыліся бацькі іхнія на імя Маё з прычыны Баала.
І дам ёй там вінаграднікі ейныя і даліну Ахор як браму надзеі. І яна адкажа там, як у дні маладосьці сваёй, як у дзень выхаду яе з зямлі Эгіпецкай.
Толькі сьцеражыся і пільна захоўвай душу сваю, і не забудзь усіх словаў, якія бачылі вочы твае, і няхай не адыйдуць яны ад сэрца твайго ў-ва ўсе дні жыцьця твайго, і ты дасі ведаць гэта сыноў тваіх і сыноў сыноў тваіх.
І чынілі сыны Ізраіля ліхоту ў вачах ГОСПАДА, і забыліся пра ГОСПАДА, Бога свайго, служачы Баалу і Астарце.