Юдэя ўзята ў палон, [яна] ў горы і няволі вялікай, яна жыве паміж паганамі, не знаходзіць супачынку; усе перасьледвальнікі ейныя дагналі яе ў [месцах] цесных.
СУДЗЬДЗЯЎ 20:42 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І пачалі яны ўцякаць перад сынамі Ізраіля дарогай у бок пустыні, але войска дагнала іх. І тыя, што выйшлі з гораду, забівалі іх пасярод сябе. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І пабеглі яны ад Ізраільцянаў па дарозе да пустыні; але сеча перасьледавала іх, і тыя, што выходзілі з гарадоў, пабівалі іх там; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І пачалі ўцякаць, і пайшлі дарогай у бок пустыні, але і там супраціўнікі іх таксама пераследавалі іх. Таксама і тыя, што запалілі горад, нападалі на іх. |
Юдэя ўзята ў палон, [яна] ў горы і няволі вялікай, яна жыве паміж паганамі, не знаходзіць супачынку; усе перасьледвальнікі ейныя дагналі яе ў [месцах] цесных.
Ад дзён Гівы грашыў ты, Ізраілю! Там вы засталіся. Не дасягнула іх у Гіве вайна супраць сыноў беззаконьня.
Сапсуліся да глыбіні, як у дні Гівы. [Бог] будзе памятаць пра беззаконьне іхняе, пакарае за грахі іхнія.
І выбілі Ізраільцяне ўсіх жыхароў Гая, якія пагналіся за імі, калі яны ўцякалі, і на тым самым полі былі яны пазасяканыя мячом. І вярнуўся ўвесь Ізраіль у Гай, і выбіў яго вострывам мяча.